Tento web používá k poskytování funkcí sociálních médií a analýze návštěvnosti soubory cookies. Používáním tohoto webu s tím souhlasíte.

Asociace pro mezinárodní otázky

Vyberte si z aktuálních projektů:

Zavřít

Aktuálně:

Přidejte se k nám! Do týmu čínských projektů hledáme 2 analytiky / analytičky.

У школе №2 Століна будзе сваё тэлебачанне

AMO AMO / Ed. 26. 7. 2018

У сярэдняй школе № 2 г. Століна пытанням медыяадукацыі надаецца вельмі важнае значэнне. Адміністрацыя і педагагічны калектыў у сваёй дзейнасці звяртаюцца да вопыту суседніх краін, якія ўжо стварылі нацыянальную мадэль медыяадукацыі і паспяхова працуюць у гэтым кірунку.

Як патлумачыла карэспантэнту «НП» дырэктар школы Ала Мікалаеўна Лазіцкая, Чэшская Рэспубліка — адна з  краін, дзе грунтоўна ставяцца да фарміравання медыяпісьменнасці. Педагогі школы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у рамках трохгадовага чэшска-беларускага праекта «Медыяпісьменнасць і медыяадукацыя ў Беларусі», які рэалізаваўся Нацыянальным інстытутам адукацыі (Рэспубліка Беларусь) і Асацыяцыяй міжнародных сувязяў (Чэшская Рэспубліка).

Матыватарам для  супрацоўніцтва стаў вучнёўскі рэпартаж-інтэрв’ю пра чэшскую школу, які прэзентавалі падчас міжнароднага семінара ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. У верасні сярэднюю школу № 2 г. Століна наведалі прадстаўнікі з Чэшскай Рэспублікі — дырэктар базавай школы ў Пабяжовіцэ Уладзімір Фойст і Йіржы Трунда — дырэктар базавай школы Враціслаўска. У красавіку ў ліку беларускіх настаўнікаў, якія ўжо маюць пэўны вопыт, Лазіцкая Ала Мікалаеўна, Ляшкевіч Наталля Антонаўна, Бруцкая Святлана Іванаўна і Алейнік Артур Уладзіміравіч змаглі пазнаёміцца з тым,  як займаюцца медыяадукацыяй чэшскія педагогі.

– Нас усіх уразіла тое, што ў школе  ў Пабяжовіцэ ёсць сваё тэлебачанне, — расказвае Ала Лазіцкая. — Гэта праект з нацыянальным чэшскім TV. Яны забяспечылі абсталяваннем, праграмамі, правялі навучанне дзяцей і дарослых, паказалі, як рабіць рэпартажы. Цяпер па дамоўленасці матэрыялы праектных школ транслююць на адпаведным канале.  У аснове сюжэтаў як цікавыя школьныя падзеі, так і паўнавартасныя праграмы на аснове матэрыялаў, сабраных падчас рэалізацыі розных праектаў.  Дзеці прафесійна робяць сюжэты. Цяпер згодна з беларуска-чэшскім праектам  у адной з  беларускіх школ пры дапамозе чэшскіх калег павінна быць арганізавана школьнае тэлебачанне, таму зусім хутка гэта будзе і ў сярэдняй школе № 2 г. Століна

З дабрачыннай місіяй на святочнай лінейцы  31 мая  прысутнічаў госць з Чэхіі – Павел Данэк, які з’яўляецца менеджэрам Асацыяцыі па міжнародных пытаннях. Ён уручыў дырэктару школы новае тэхнічнае абсталяванне і выказаў спадзяванне, што ў хуткім часе ва ўстанове адукацыі пачне функцыянаваць школьнае тэлебачанне.

Шэсць вучняў установы адукацыі прайшлі дыстанцыйнае навучанне ў «Школе  блогера.  Дайджэст для тынейджэраў»  па лініі ЮНЕСКА. У школе праводзяцца семінары па медыяадукацыі. Адпаведныя веды атрымалі настаўнікі, якія правялі заняткі для групы вучняў, а тыя ў сваю чаргу перадаюць свае веды аднагодкам і г. д.

У летнім аздараўленчым лагеры арганізаваны заняткі для групы вучняў па медыяадукацыі, якія за перыяд аздараўленчай кампаніі атрымаюць вопыт тэарэтычнай і практычнай дзейнасці, што спрыяе стварэнню медыяпрадукту — газеты і відэаролікаў.   У хуткім часе школа пакажа свае рэпартажы. Першым сюжэтам стане відэарэпартаж экалагічнай тэматыкі, над якім працуюць вучні школы пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі Артура Уладзіміравіча Алейніка.

Яшчэ адзін незвычайны госць наведаў  сярэднюю  школу   №  2 г. Століна – Махеш з Малайзіі. Махеш – студэнт медыцынскага інстытута, які добра валодае рускай і англійскай мовамі.  Ён  сустрэўся з вучнямі 8 і 10 класаў,  расказаў ім пра сваю радзіму і зацікавіў цудоўнай ігрой на валынцы не толькі вучняў, але і педагогаў. А сустрэчы з такімі цікавымі і неардынарнымі людзьмі  — цудоўны матэрыял для новых сюжэтаў і рэалізацыі новых творчых задум, якія будуць асвятляцца і на старонках раёнкі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Původní vydání: У школе №2 Століна будзе сваё тэлебачанне

Přejít
Tagy
Tagy
mediální výchova 99
LÍBIL SE VÁM ČLÁNEK? DEJTE NÁM TO VĚDĚT.
Odesláno, děkujeme.
Máte na srdci ještě něco? Sem s tím!
  • Vyplňte prosím všechna pole. Doplňte prosím zvýrazněné položky. Stala se chyba. Kontaktujte nás prosím na info@amo.cz
Odebírejte naše novinky: