We use cookies to help give you the best experience on our website. By continuing, we assume you agree to this.

Find out more

Association for International Affairs

Select ongoing project:

Close

Для беларускіх уладаў сьмяротнае пакаран

AMO AMO / Ed. 4. 1. 2016

24 красавіка ў Празе адкрылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная пятым угодкам абвяшчэньня праграмы «Ўсходняе партнэрства».

Падчас панэльнай дыскусіі «Фундамэнтальныя правы і свабоды ў краінах „Усходняга партнэрства“» выступілі прадстаўнікі Беларусі: маці пакаранага сьмерцю Ўладзіслава КавалёваЛюбоў Кавалёва, а таксама актывіст праваабарончага цэнтру «Вясна» Андрэй Палуда.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды праваабаронца Андрэй Палуда апавёў, што іх выступы былі прысьвечаныя тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі:

«Атрымалася даволі жывая размова і дыскусія нават зацягнулася на паўгадзіны. Мы паказалі таксама фільм Паліны Сьцепаненкі „Прычына сьмерці — прочырк“. Удзельнікі дыскусіі казалі пра тое, што наяўнасьць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, у цэнтры Эўропы, у 21-м стагодзьдзі — гэта ганьба. Я лічу, што сьмяротнае пакараньне ў нашай краіне — гэта проста барбарства. Удзельнікі дыскусіі таксама пыталіся, чым яны могуць дапамагчы, каб паўплываць на сытуацыю зь сьмяротным пакараньнем у Беларусі. Я лічу, што міжнародная салідарнасьць робіць сур’ёзныя рэчы. Беларускія ўлады пакуль трымаюцца пазыцыі захаваньня сьмяротнага пакараньня і прыкладам можа быць нядаўні расстрэл Паўла Селюна. Калі адбываецца палітычная адліга ў адносінах з Захадам, тады пачынаецца рыторыка з боку чыноўнікаў, што адмена сьмяротнага пакараньня ў Беларусі — гэта пытаньне часу. Таму для беларускіх уладаў сьмяротнае пакараньне — пытаньне нейкага палітычнага гандлю».

Любоў Кавалёва расказвала пра свой досьвед, пра тое, што суд над яе сынам быў несправядлівым:

«На прыкладзе нашага сына гаварылася пра тое, што сьмяротная кара недапушчальная ў Беларусі, дзе адсутнічае справядлівы суд і незалежнае расьсьледаваньне. Мы казалі пра тое, што трэба адмяніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Прадстаўнікі іншых краін апавядалі пра тое, як яны дамагліся адмены сьмяротнай кары ў сваіх краінах. І такія сустрэчы вельмі важныя для нас. У Беларусі адзін чалавек ня хоча адмяняць сьмяротнае пакараньне — гэта Аляксандар Лукашэнка. Атрымліваецца, што ня толькі ў Эўропе, але і на ўсёй постсавецкай прасторы гэтае пакараньне прымяняецца толькі ў Беларусі».

Любоў Кавалёва дамагаецца, каб справу адносна яе сына аднавілі ў сувязі з новымі абставінамі. Таксама яна хоча даведацца, дзе пахаваны яе расстраляны сын.

Афіцыйны Менск не прымае ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праходзяць у Празе 24–25 красавіка.

Тэгі: сьмяротнае пакараньне,Любоў Кавалёва,Андрэй Палуда

Originally published: Для беларускіх уладаў сьмяротнае пакаран

Pass
Tags
Tags
Belarus 79
Europe 546
human rights 33
YOUR FEEDBACK IS APPRECIATED
Submitted, thank you.
If we may be of further assistance, please let us know!
  • Complete all fields please. Complete the highlighted items please. Sorry, something went wrong. Contact us at info@amo.cz please.
Advertising
Advertising
Advertising